BE RU EN

Беларускія праваслаўныя сустракаюць Чысты чацвер

  • 9.04.2026, 9:47

Пачынаюцца падрыхтоўкі да Вялікадня.

На тыдні перад Вялікаднем для праваслаўных хрысціянаў надыходзіць Вялікі (Чысты) чацвер.

Падчас богаслужэнняў у гэты дзень узгадваюць адну з найважнейшых евангельскіх падзей: Тайную вячэру, на якой Ісус Хрыстос абмыў ногі сваім вучням, паказаўшы тым самым прыклад брацкай любові і пакоры. Паводле Евангелля, на Тайнай вячэры Ісусам Хрыстом быў усталяваны абрад Эўхарыстыі — Святога Прычасця.

Гэты абрад прызнаецца ўсімі хрысціянамі — праваслаўнымі, каталікамі, лютэранамі: вернікі спажываюць віно і хлеб, падразумяваючы пад імі Цела і Кроў Ісуса Хрыста. З Вялікага Чацвярга і да нядзелі ва ўсіх праваслаўных храмах царкоўныя службы прысвячаюцца ўспамінам пра зямныя пакуты Ісуса.

З Вялікага Чацвярга пачынаюцца падрыхтоўкі да Вялікадня. Вернікам неабходна прыйсці ў храмы, спавядацца і прычасціцца. У доме прыбіраюць, пякуць кулічы, фарбуюць яйкі. У Чысты чацвер прынята ўстаць да ўсходу сонца і выкупацца — сімвалічна ачысціцца ад грахоў і мітусні.

Апошнія навіны