Венгрыя таемна прапаноўвала дапамогу Ірану
- 9.04.2026, 10:34
Хоць на словах падтрымлівае Ізраіль.
Неўзабаве пасля смяротнай ізраільскай атакі ў верасні 2024 года, калі ўзарваліся тысячы пэйджараў байцоў «Хізбалы», урад прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана прапанаваў Ірану дапамогу — ключаваму спонсару групоўкі.
Пра гэта піша газета The Washington Post (WP) са спасылкай на копіі стэнаграмы тэлефоннай размовы з прапановай дапамогі.
30 верасня 2024 года кіраўнік МЗС Венгрыі Петер Сіярта у размове са сваім іранскім калегам Абас Арагчы заявіў: «Наша спецслужба ўжо звязалася з вашымі службамі, і мы падзелімся ўсёй інфармацыяй, якую сабралі падчас расследавання».
Тады Венгрыя апынулася ў цэнтры ўвагі, бо тайваньская кампанія — уладальнік брэнду пэйджараў — заявіла, што яны былі выраблены ў Венгрыі па ліцэнзійнай дамове, адзначае WP.
Сіярта ў размове з Арагчы падкрэсліў, што Венгрыя не датычная да выбухаў пэйджараў, у выніку якіх загінулі 12 чалавек, а каля 2800 былі паранены. Ён таксама абверг, што пэйджары былі выраблены ў Венгрыі.
Згодна са стэнаграмай, Сіярта сказаў у размове з Арагчы: «Я проста хацеў асабіста паведаміць вам, што нашы службы ўжо звязаліся з вашай».
Калі Арагчы адказаў, што ён «вельмі ўдзячны вам за ўсё гэта», Сіярта прамовіў: «Абсалютна, абсалютна».
«Калі вам спатрэбіцца дадатковая інфармацыя або вы захочаце звязацца са мной, я заўсёды да вашых паслуг».
Выданне таксама адзначае, што гэты званок супярэчыць афіцыйнай палітыцы Будапешта адносна падтрымкі Ізраіля. Як і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, прэм'ер-міністр Біньямін Нэтаньягу публічна падтрымаў Орбана перад выбарамі.