BE RU EN

Шлях з Варшавы ў Брэст скароціцца на паўгадзіны

  • 9.04.2026, 11:34

У Польшчы адкрываюць новы ўчастак аўтамагістралі A2.

У чэрвені ў Польшчы плануецца адкрыць участак аўтамагістралі A2 ад Седльцаў да Бяла-Падляскі. Дзякуючы гэтаму час у дарозе ад сталіцы Польшчы да памежнага пераходу «Тэрэспаль — Брэст» павінен скараціцца на паўгадзіны, піша газета Wyborcza. На публікацыю звярнуў увагу MOST.

Цяпер дарога з Варшавы да Бяла-Падляскі на аўтамабілі займае прыкладна паўтары гадзіны. З увядзеннем у эксплуатацыю новага ўчастка аўтамагістралі час у дарозе да Бяла-Падляскі і Тэрэспаля скараціцца на 30 хвілін.

Першым часам на трасе будзе дзейнічаць абмежаванне хуткасці — месцамі да 80 кіламетраў на гадзіну, бо на некаторых участках працягнуцца будаўнічыя работы, напрыклад узвядзенне пад’ездаў да пуцеправодаў.

Апошнія навіны