Расельгаснагляд не ўпусціў у Беларусь 700 кг мукі
- 9.04.2026, 15:30
Грузавік вярнулі ў Маскву.
Расельгаснагляд спыніў і разгарнуў грузавік з 700 кілаграмамі пшанічнай мукі, які накіроўваўся з Масквы ў Гродзенскую вобласць, з-за адсутнасці на прадукцыю фітасанітарных сертыфікатаў.
Лабараторная экспертыза паказала, што ўзоры не ўтрымліваюць каранцінных шкоднікаў. Тым не менш груз усё роўна не быў дапушчаны на тэрыторыю Беларусі.
Грузавік вярнулі ў Маскву, а перавозніка, грамадзянства якога не пазначана, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.