BE RU EN

У Беларусі змянілі правілы ўвозу дронаў

  • 9.04.2026, 15:43

Для грамадзянаў забарона на куплю і выкарыстанне застаецца.

Урад Беларусі выдаў пастанову, якая карэктуе правілы ўвозу грамадзянскіх БПЛА і мытнага кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў. Дакумент падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын.

Згодна з пастановай, апублікаванай на сайце Савета Міністраў, пры ўвозе ў краіну грамадзянскіх дронаў або авіямадэляў больш не трэба звяртацца ў Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт па даведку, што яны маюць ваеннае або падвойнае прызначэнне.

Яшчэ адна змена — удакладнілі правілы кантролю міжнародных паштовых адпраўленняў і тавараў, што паступаюць фізічным асобам з краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Перавозчыкі цяпер абавязаныя выконваць патрабаванні мытных органаў падчас праверак, указваць у дакументах унікальны рэгістрацыйны нумар кожнага аб’екта кантролю.

Паведамляецца, што ў Мінскім раёне плануюць адкрыць новыя пункты мытнага кантролю — «Мінск-ТЛЦ» і вытворча-сартавальны цэнтр «OZON».

Нагадаем, у краіне працягвае дзейнічаць забарона для звычайных грамадзянаў на куплю, захоўванне і выкарыстанне дронаў. Гэта дазволена толькі арганізацыям і індывідуальным прадпрымальнікам.

Апошнія навіны