BE RU EN

Беспілотнікі ЗСУ знішчылі варожую тэхніку ў глыбокім тыле

  • 9.04.2026, 16:55

Эфектыўнасць на адлегласці 57 км.

Відэа, знятае самімі расійскімі акупантамі, якое наглядна дэманструе эфектыўнасць працы ўкраінскіх падраздзяленняў беспілотных сістэм у глыбокім тыле праціўніка, з'явілася ў сацсетках.

На апублікаваных кадрах зафіксаваныя наступствы серыі паспяховых удараў украінскіх дронаў па ваенных мэтах захопнікаў на адлегласці 57 кіламетраў ад лініі баявога сутыкнення.

«На гэтых кадрах ад праціўніка — паражэнне ўкраінскімі дронамі ваенных мэтаў ворага ў глыбокім тыле, у 57 км ад лініі фронту. Літаральна кожныя сто метраў — палаючая або згарэлая тэхніка. “Дэмілітарызацыя” ідзе паводле плану», — адзначае ў каментары аўтар публікацыі.

Апошнія навіны