Вярхоўны лідар Ірана: Вы становіцеся сведкамі цуду
- 9.04.2026, 21:13
Хамінеі звярнуўся да краін Пэрсідскага заліва.
Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хамінеі звярнуўся да краін Пэрсідскага заліва.
«Вы становіцеся сведкамі цуду. Глядзіце ўважліва, займіце правільны бок і не паддавайцеся ілжывым абяцанням д’яблаў. Мы чакаем ад вас адпаведнай рэакцыі, каб праявіць да вас нашае братэрства, але гэта магчыма толькі ў тым выпадку, калі вы адкінеце надменныя дзяржавы, якія вас эксплуатуюць», — сказаў ён.
Хамінеі папярэдзіў, што Іран не пакіне ў спакоі ЗША і Ізраіль, якія напалі на краіну, і абавязкова запатрабуе рэпарацый за ўсю шкоду, нанесеную ёй.
«Мы абавязкова перайдзем да новага этапу кіравання Армузскім пралівам. Мы не шукалі і не шукаем вайны, але ні пры якіх абставінах не адмовімся ад сваіх законных правоў, дзейнічаючы ў адзінстве з усім «Фронтам супраціву», — заявіў ён.