BE RU EN

«Катовіце» з Іллём Шкурынам драматычна саступіў «Ракуву» ў паўфінале Кубка Польшчы

  • 9.04.2026, 22:27

Усё вырашыла серыя пенальці.

У паўфінале Кубка Польшчы па футболе «Ракув» дома перамог «ГКС Катовіце», саступаючы па ходзе матчу 0:2.

«Ракув» — «ГКС Катовіце» — 4:4 (пенальці — 4:2)

Беларускі форвард гасцей Ілля Шкурын выйшаў у стартавым складзе і быў заменены на 63-й хвіліне пры ліку 2:2.

«Ракув» выйшаў у фінал, дзе згуляе з «Гурнікам» з Забжэ.

Апошнія навіны