Рутэ назваў чатыры краіны, якія блакуюць уступленне Украіны ў НАТА
- 9.04.2026, 23:38
Сярод іх — Германія.
Генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ назваў чатыры краіны, якія стрымліваюць сябраства Украіны ў Паўночнаатлантычным альянсе пасля выступлення ў Інстытуце Рональда Рэйгана ў ЗША ў чацвер, 9 красавіка.
«На саміце НАТА ў Вашынгтоне, калі Альянс адзначаў сваё 75-годдзе, была дасягнутая дамоўленасць аб незваротным шляху Украіны ў НАТА. Аднак справа ў тым, што ёсць некалькі краін, якія стрымліваюць гэты рух, у тым ліку Германія, Славакія, Венгрыя і ЗША. Не думаю, што гэта (сябраства Украіны ў НАТА — рэд.) цяпер на парадку дня», — сказаў Рутэ.
Па яго меркаванні, наўрад ці пытанне сябраства Украіны ў НАТА будзе вырашана палітычна на калектыўным узроўні «ў кароткатэрміновай перспектыве».
Тым не менш, Альянс цяпер спрабуе пераймаць украінскі досвед у вайне, каб укараніць яго ў абарончы план НАТА.
«Асабліва што да дронаў і антыдронавай тэхналогіі. Вы майстры ў гэтым. Зяленскі мудра зрабіў, што паехаў на Блізкі Усход, каб дапамагчы краінам гэтага рэгіёна супрацьстаяць пагрозам дронаў з Ірана», — адзначыў Рутэ.