BE RU EN

Вызначылі два дні, калі па ўсёй Беларусі не будуць прадаваць алкаголь

  • 10.05.2026, 14:34

У кожным раёне мясцовыя ўлады самі вызначаюць часавыя прамежкі «дзён цвярозасці».

Вызначылі два дні — у маі і чэрвені — калі па ўсёй Беларусі не будуць прадаваць алкаголь. Гэтая «традыцыя» звязаная з апошнімі званкамі і выпускнымі, якія ў 2026 годзе адбудуцца 23 мая і 12 чэрвеня адпаведна, паведамляе «Еўрарадыё».

У кожным раёне Беларусі мясцовыя ўлады самі вызначаюць часавыя прамежкі «дзён цвярозасці». Напрыклад, у Светлагорскім, Слуцкім, Мазырскім і іншых раёнах алкаголь не будуць прадаваць у крамах з 08:00 23 мая да 08:00 24 мая, а таксама з 08:00 12 чэрвеня да 08:00 13 чэрвеня. У Пінску і Іванаўскім раёне — з 00:00 да 24:00 23 мая і з 08:00 12 чэрвеня да 08:00 13 чэрвеня. А ў Лёзненскім раёне забарона будзе дзейнічаць увесь дзень 23 мая і 12 чэрвеня.

Выключэнне зроблена для ўстаноў грамадскага харчавання, якія прадаюць напоі на разліў. Алкаголь таксама будзе даступны для вясельных урачыстасцяў, юбілеяў або рытуальных цырымоній.

Апошнія навіны