Знішчальнікі МіГ-29 нанеслі серыю ўдараў па ўкрыццях расійскіх аператараў БПЛА
- 10.05.2026, 16:22
Відэа з Херсонскай вобласці Украіны.
Паветраныя сілы ЗСУ нанеслі авіяўдар па пазіцыях расійскіх аператараў БПЛА ў акупаванай Голай Прыстані Херсонскай вобласці.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, серыю ракетных удараў па мэтах нанеслі лётчыкі ўкраінскіх знішчальнікаў МіГ-29.
У выніку атакі ўкрыцці праціўніка былі знішчаны разам з асабовым складам унутры.
Кадры баявых дзеянняў апублікаваныя ў сацыяльных сетках.