У Вене адбылася цэрэмонія адкрыцця «Еўрабачання-2026»
- 10.05.2026, 20:52
Гранд-фінал конкурсу адбудзецца 16 мая.
Увечары 10 мая ў Вене адбылася цэрэмонія адкрыцця міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2026».
На бірузовую дарожку выйшлі прадстаўнікі ўсіх 35 краін-удзельніц, у тым ліку украінская спявачка LELÉKA (сапраўднае імя — Вікторыя Лелека).
Як вядома, «Еўрабачанне» пройдзе з 12 па 16 мая: (першы паўфінал — 12 мая; другі паўфінал — 14 мая; гранд-фінал — 16 мая). Конкурс адбудзецца на арэне Wiener Stadthalle.