У продажы з’явілася беларуская клубніца
- 11.05.2026, 4:39
На рынку яна амаль удвая даражэйшая за грэцкую.
На прылаўках Камароўкі заўважылі першую ў сезоне беларускую клубніцу — адразу на некалькіх кропках, піша Onlíner. Клубніца прадавалася і раней — пераважна грэцкая, траплялася і егіпецкая, а вось нашу ягаду падвезлі зусім нядаўна. Праўда, пакуль клубнічны перакус не назавеш бюджэтным.
Не будзем зацягваць — 33,90—38 рублёў за кілаграм. На адной з кропак прадаўшчыца расказала, што клубніца цяплічная, родам з Лунінца.
У той жа час грэцкая на рынку даходзіць да 17,90 рубля за кіло, але ёсць і больш даступныя па цане варыянты, а ў продажы такая ягада прыкладна з канца сакавіка. Напярэдадні Новага года клубніцу з Грэцыі мы заўважылі ў супермаркеце па 42,65 рубля за кілаграм — тады яна была буйная і зялёнаватая.