BE RU EN

ISW: Расіяне выкарыстоўваюць ШІ-відэа, каб хлусіць пра свае перамогі

  • 11.05.2026, 9:19

Значная частка такіх матэрыялаў з’явілася напярэдадні 9 мая.

Расія ўсё актыўней выкарыстоўвае відэаролікі, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту, каб дэманстраваць нібыта поспехі сваіх войскаў на фронце ва Украіне. Пра гэта гаворыцца у новым дакладзе Інстытута вывучэння вайны (ISW).

Паводле звестак аналітыкаў, з лета 2025 года расійскія падраздзяленні пачалі часцей ужываць тактыку інфільтрацыі, а разам з гэтым у інфармацыйнай прасторы сталі рэгулярна з’яўляцца відэа з устанаўленнем расійскіх сцягоў у раёнах, дзе армія РФ, як сцвярджаецца, не змагла замацавацца.

У ISW адзначаюць, што з зімы 2025 года такія матэрыялы прыкметна ўскладніліся: замест кароткіх фрагментаў сталі з’яўляцца больш якасныя і дэталёва змантаваныя ролікі, знятыя ў розных месцах.

Паводле меркавання экспертаў, рост тэхнічнага ўзроўню гэтых відэа і выкарыстанне тэхналогій штучнага інтэлекту могуць сведчыць пра цэнтралізаваную інфармацыйную кампанію, каардынаваную расійскім ваенным кіраўніцтвам.

Аналітыкі таксама звяртаюць увагу, што значная частка такіх матэрыялаў з’явілася напярэдадні 9 мая, што, верагодна, звязана са спробай кампенсаваць адсутнасць прыкметных поспехаў расійскай арміі на фронце.

У дакладзе падкрэсліваецца, што Крэмль імкнецца перабольшыць рэальныя дасягненні, прадстаўляючы лакальныя разведвальныя дзеянні і сімвалічнае ўстанаўленне сцягоў як прыкметы маштабнага наступу, нягледзячы на адсутнасць пацвярджанняў сур’ёзнага змянення лініі фронту.

Апошнія навіны