BE RU EN

Беларусы могуць наведаць без візы 77 краін

  • 11.05.2026, 11:07

Беларускі пашпарт апынуўся слабейшы за пашпарты ўсіх суседніх краін.

У абноўленым Індэксе пашпартоў свету, які складае кампанія Henley & Partners, Беларусь заняла 58-е месца сярод 103 яго ўдзельнікаў з бязвізам у 77 краін.

Аднак гэта найгоршы паказчык сярод усіх суседзяў:

Польшча – 6-е месца (183 бязвізавыя накірункі);

Латвія – 7-е месца (182);

Літва – 9-е месца (180);

Украіна – 28-е месца (142);

Расія – 44-е месца (113).

Лідарамі рэйтынгу Henley & Partners сталі Сінгапур (192 бязвізавыя накірункі), Японія (187) і ААЭ з Паўднёвай Карэяй (па 187).

Сярод аўтсайдэраў — Ірак (29), Сірыя (26) і Афганістан (23).

Апошнія навіны