Пашынян адказаў на словы Пуціна пра выбар Арменіі паміж ЕС і ЕАЭС
- 11.05.2026, 16:18
Не варта блытаць міждзяржаўныя адносіны з шлюбам.
Арменія не плануе выносіць пытанне аб удзеле ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), пакуль у гэтым не ўзнікне неабходнасць, — заявіў прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, каментуючы выказванне Уладзіміра Пуціна, перадае Armenpress.
Выступаючы падчас прэс-падыходу 9 мая, Пуцін заявіў, што Ерэвану варта як мага раней вызначыцца з удзелам у ЕС або ЕАЭС. «У адпаведнасці з гэтым і мы зрабілі б адпаведныя высновы і пайшлі б шляхам мяккага, такога інтэлігентнага разводу і ўзаемавыгаднага разводу», — сказаў ён.
У адказ Пашынян заявіў, што «мы часам блытаем міждзяржаўныя адносіны са шлюбам».
«Арменія кіруецца міждзяржаўнай логікай у міждзяржаўных адносінах. Мы з’яўляемся паўнапраўным членам ЕАЭС, і пакуль мы з’яўляемся членам ЕАЭС, мы ў поўнай меры ўдзельнічаем ва ўсіх працэсах прыняцця рашэнняў, і я яшчэ раз кажу, што пакуль не ўзнікне неабходнасць, мы не будзем выносіць гэтае пытанне на парадак дня», — сказаў Пашынян журналістам.