Расельгаснагляд абмежаваў уваз беларускай малочнай прадукцыі
- 11.05.2026, 17:54
Пад часовую забарону трапіла прадукцыя двух прадпрыемстваў.
Расельгаснагляд увёў часовую забарону на ўваз у Расію тавараў з двух беларускіх прадпрыемстваў малочнай галіны.
У сухой малочнай прадукцыі ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» выявілі бактэрыі групы кішачнай палачкі, а ў тваразе «Смалявічы Малако» знайшлі дражджы.
Абмежаванні дзейнічаюць з 9 мая, удакладнілі ў расійскім кантрольным ведамстве.