ЕС гатовы пачаць перамовы з Украінай аб уступленні: названыя тэрміны
- 11.05.2026, 17:59
Перашкод для гэтага больш няма.
Еўрапейскі саюз можа адкрыць першы кластар перамоў аб уступленні Украіны ў ЕС ужо да канца наступнага месяца. Яшчэ пяць раздзелаў могуць быць адкрыты ў ліпені.
Раней супраць гэтага рашэння выступаў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, які страціў сваю пасаду пасля паразы на выбарах у красавіку. Пра гэта заявіла еўракамісар па пытаннях пашырэння Марта Кос, перадае «Навіны. Live».
Яна звярнулася з заклікам да ўсіх дзяржаў адносна пачатку перамоў Украіны аб уступленні ў Еўрапейскі саюз.
Першы кластар можа быць адкрыты яшчэ падчас старшынства Кіпра, то бок да 30 чэрвеня. Астатнія пяць — у ліпені.
Таксама яна паведаміла, што сёння, 11 мая, адбудзецца важная сустрэча краін ЕС, Украіны і Канады. На ёй чыноўнікі абмяркуюць тры важныя тэмы — як вярнуць украінскіх дзяцей, выкрадзеных Расіяй, дадому, як клапаціцца пра іх сем'і пасля вяртання і «вельмі важнае» пытанне адказнасці за выкраданне.