Як украінскі воін у адзіночку сарваў штурм расіян
- 11.05.2026, 18:36
Гераічны ўчынак быў зняты на відэа дронам-разведчыкам.
Украінскі вайсковец 2-га батальёна 33-га штурмавога палка ЗСУ не даў акупантам прарвацца на сваю пазіцыю. Гераічны ўчынак быў зняты на відэа дронам-разведчыкам.
Ролік апублікаваў 33-і палк у сваім акаўнце ў Facebook.
Пяць расійскіх штурмавікоў прарваліся амаль упрытык да пазіцыі ЗСУ. Украінскі воін адкрыў па іх агонь. Як мінімум адзін акупант быў ліквідаваны.
Вайсковец стрымліваў набліжэнне акупантаў, пакуль на месца не прыляцелі ўкраінскія FPV-дроны. Неўзабаве «птушачкі» запаланілі неба і пачалі выбіваць штурмавікоў Узброеных Сіл РФ па адным. Групоўка ворага была цалкам разбіта.
«Вы ўжо павінны пазнаваць нашы падраздзяленні па тактычным почырку. Менавіта так працуе навучанае, тэхналагічнае і зладжанае падраздзяленне… Спалучэнне пяхоты, якая ўтрымлівае пазіцыю, пілотаў разведкі і FPV, а таксама штурмавікоў пры якасным кіраванні і цесным узаемадзеянні са сумежнымі падраздзяленнямі дае прадказальна пазітыўны вынік на полі бою», — адзначылі ў палку.