BE RU EN

Названыя найлепшыя смартфоны, выпушчаныя за апошнія паўгода

  • 11.05.2026, 18:40

У спіс увайшлі прылады Samsung, Oppo, Honor і Vivo.

Вядомы тэхнаблогер SuperSaf з 2-мільённым YouTube-каналам падвёў прамежкавыя вынікі 2026 года, выбраўшы пяць найлепшых новых смартфонаў на гэты момант. iPhone 17 Pro ў спісе няма, бо ён выйшаў летась.

Блогер не складаў топы і не размяшчаў тэлефоны па месцах, але выбраў найлепшыя прылады ў розных катэгорыях.

Samsung Galaxy S26 Ultra. Гэта топавы флагман, які абсталяваны ўсім неабходным для хуткай і камфортнай працы. Гэта першы ў галіне прыватны экран (хавае элементы ад чужых вачэй), універсальная сістэма камер, стылус S Pen і найлепшыя функцыі ШІ. А прылада будзе атрымліваць абнаўленні аж да 2033 года.

Honor Magic 8 Pro. Яшчэ адзін флагман, выпуск якога застаўся ў цені гучнай прэм’еры Galaxy S26 Ultra. Тым не менш па шэрагу характарыстык, уключаючы ёмістасць батарэі і яркасць дысплея, ён не проста канкуруе, а пераўзыходзіць лідараў рынку.

OPPO Find X9 Ultra. Магутны тэлефон з крутымі фота-магчымасцямі — ён атрымаў унікальную сістэму з двух 200 Мп сенсараў і 50 Мп пераскопа з 10-кротным аптычным зумам.

Vivo X300 Ultra. Галоўны фотафлагман 2026 года, абсталяваны ўнікальнай сістэмай камер Zeiss з двума 200 Мп сенсарамі (асноўны і тэлефота). Паводле слоў блогера, у прыладзе няма другарадных камер, бо кожная мае перадавыя параметры.

Рэклама

OPPO Find N6. Раскладушка OPPO атрымала высокія ацэнкі як найлепшы складны смартфон дзякуючы практычна нябачнай зморшчыне дысплея, абароне па стандарце IP59 і топавай прадукцыйнасці.

Апошнія навіны