BE RU EN

Галоўны капелан ГУР Мінабароны Украіны шчыра адказаў, ці мае Буданаў дагэтуль уплыў на разведку

  • 12.05.2026, 2:10

Канстанцін Халадоў асвяціў новы кабінет Буданава.

Кірыл Буданаў са студзеня 2026 года займае пасаду кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны. Аднак па ўсёй краіне і далёка за яе межамі ён стаў вядомым, калі ўзначальваў Галоўнае ўпраўленне разведкі. Пры гэтым ён захаваў пэўную сувязь з папярэднім месцам працы.

Падпалкоўнік і галоўны капелан ГУР Мінабароны Украіны Канстанцін Халадоў распавёў «24 Каналу»

Халадоў адзначыў, што сёння мае сувязь з Буданавым. Таксама ім удалося некалькі разоў сустрэцца за той перыяд, калі экс-кіраўнік ГУР уваходзіў у курс спраў на новым месцы. Паводле слоў галоўнага капелана, ён нават асвяціў новы кабінет Буданава.

«Гэта была яго просьба. Відаць, сярод яго сяброў ёсць яшчэ духавенства, але ён папрасіў, каб я гэта зрабіў. Я асвяціў яго кабінет — прастору, дзе ён працуе, і ён падзякаваў мяне за гэта», — падкрэсліў падпалкоўнік.

Капелан адзначыў, што не меў магчымасці весці шчырыя размовы з Буданавым адносна ягоных каштоўнасцей і перакананняў. Аднак, паводле яго слоў, былы кіраўнік ГУР з'яўляецца фанатам казацкай эпохі, і яму даспадобы постаці таго часу.

Цікава, што калі ў 2020 годзе Уладзімір Зяленскі шукаў кандыдатаў на пасаду кіраўніка ГУР, Кірыла Буданава як эксперта запрасілі на адну з нарад з прэзідэнтам. Падчас размовы, як распавядалі журналісты, Буданаў уразіў Зяленскага, і ён стаў адным з прэтэндэнтаў на пасаду новага кіраўніка ГУР.

Канчатковае рашэнне было прынята на нарадзе, калі агучылі характарыстыку Буданава — «здольны, не заўважаны ў дэструктыўных дзеяннях супраць улады, удзельнічае ў небяспечных аперацыях, але пакуль не мае стратэгічнага бачання». Аднак гэтае апошняе не перашкодзіла таму, што яго кандыдатуру ўрэшце ўзгаднілі.

Халадоў сказаў, што Буданаў у добрых адносінах з цяперашнім кіраўніком ГУР — Алегам Івашчанкам.

- Ёсць аўтарытэт кіраўніка ваеннага падраздзялення, ёсць аўтарытэт кіраўніка Офіса прэзідэнта, а ёсць проста сяброўскія адносіны. Думаю, і новы кіраўнік, і папярэдні ў добрых адносінах, – растлумачыў галоўны капелан ГУР.

Ён падкрэсліў, што не ў курсе, ці можа сёння Буданаў патэлефанаваць кіраўніку нейкага з буйных падраздзяленняў і сказаць, маўляў, трэба правесці пэўную аперацыю. Аднак, паводле слоў Канстанціна Халадова, калі яго асабіста папросяць зрабіць нешта па яго спецыяльнасці, то ён гатовы нават уначы ўстаць і пайсці працаваць.

Апошнія навіны