BE RU EN

Украінскія БПЛА ліквідавалі важнае ўзбраенне акупантаў у Данецкай вобласці

  • 12.05.2026, 12:10

Відэафакт.

Пасля спынення перамір’я з боку РФ украінскія Сілы беспілотных сістэм працягнулі ўдары па ваенных аб’ектах у глыбіні акупаваных тэрыторый.

Паводле інфармацыі кіраўніка СБС Роберта «Мадзяра» Броўдзі, дроны «Птахі» 01–12 мая знішчылі склады гаруча-змазачных матэрыялаў і боепрыпасаў, а таксама радыёлакацыйныя станцыі акупантаў у Данецку і вобласці, сярод іх:

- РЛС ПРВ-16 «Надзейнасць» у раёне н. п. Гусельскае;

- РЛС (магчыма, П-18) у Зялёным Яры (гэтыя РЛС сталі 12-м і 13-м элементамі расійскай сістэмы СПА, знішчанымі СБС з пачатку мая);

- у Валер’янаўцы ліквідаваны склад паліва;

- у Данецку склад боепрыпасаў і супрацьтанкавых сродкаў; - у Багатырэ паражаныя пазіцыі супрацьтанкавых падраздзяленняў.

«Мадзяр» апублікаваў відэа аперацый, якое пацвярджае вынікі ўдараў: Сістэматычнае знішчэнне радыёлакацыйных станцый і складаў зніжае магчымасці праціўніка весці разведку і прыкрываць свае войскі ад паветраных атак.

Апошнія навіны