Лукашэнка змяніў кіраўніка Гомеля
- 12.05.2026, 12:17
Таксама прызначаны новы дырэктар БМЗ.
Лукашэнка 12 мая зняў з пасады старшыню Гомельскага гарвыканкама Уладзіміра Прывалава і прызначыў на гэту пасаду свайго памочніка Руслана Пархамовіча. Таксама стаў вядомы новы кіраўнік ААТ «Беларускі металургічны завод» (БМЗ).
Новы кіраўнік Гомеля — Руслан Пархамовіч, які да гэтага займаў пасаду памочніка Лукашэнкі — інспектара па Гомельскай вобласці. А яшчэ раней узначальваў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва.
Папярэдні кіраўнік Уладзімір Прывалаў узначальваў Гомель з 14 снежня 2022 года.
Акрамя таго, Лукашэнка пагадзіў прызначэнне Аляксандра Саковіча новым кіраўніком ААТ «Белjрускі металургічны завод — кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія»».