BE RU EN

КДБ затрымаў грамадзяніна Літвы

  • 12.05.2026, 13:52

Яго абвінавачваюць у шпіянажы.

Супрацоўнікі КДБ Беларусі затрымалі грамадзяніна Літвы Міраславаса Троцкіса па падазрэнні ў шпіянажы. Пра гэта паведаміў дзяржаўны тэлеканал АНТ.

Як сцвярджаецца ў сюжэце, мужчына прыбыў у Беларусь пад выглядам аднаўлення дома свайго бацькі. Пры гэтым беларускі бок заяўляе, што насамрэч ён нібыта дзейнічаў як агент пад пазыўным «Рынга» і знаходзіўся пад назіраннем кантравыведкі з моманту ўезду ў краіну.

Паводле версіі прапагандыстаў, Троцкіс збіраў інфармацыю пра стратэгічныя і ваенныя аб’екты на тэрыторыі Беларусі. Іншых падрабязнасцяў аб выстаўленых абвінавачаннях і магчымых даказах пакуль не паведамляецца.

Апошнія навіны