Пасля вызвалення Пачобута было 0 парушэнняў польскай мяжы з боку Беларусі
- 12.05.2026, 14:39
Нелегальныя мігранты «пераключыліся» на Латвію.
Нелегальная міграцыя з Беларусі цяпер пераключылася з польскай на латвійскую мяжу. Гэта заўважылі эксперты з беларускай сацыялагічнай групы.
«Тры тыдні запар (якраз з вызвалення Пачобута) на беларуска-польскай мяжы 0 спроб нелегальна трапіць у ЕС», — канстатуюць яны. Нагадаем, што Анджэя Пачобута перадалі ў Польшчу 28 красавіка.
На беларуска-літоўскай мяжы таксама адчуваецца зніжэнне напружанасці. У той тыдзень, калі вызвалілі Пачобута, было 30 такіх спроб, а на мінулым тыдні — менш за 20.
Затое расце колькасць мігрантаў на мяжы з Латвіяй: за тыдзень зафіксавана амаль 600 спроб перайсці мяжу. Гэта гадавы рэкорд.
Такім чынам, канстатуюць у БСГ, беларускія ўлады перанакіроўваюць мігрантаў ад межаў з Польшчай і Літвой у бок Латвіі.