BE RU EN

Расіянка з Сібіры расказала па-беларуску пра Мір і Нясвіж

  • 12.05.2026, 14:45

Што ёй спадабалася больш?

25‑гадовая сібірячка Арына пераехала ў Беларусь у канцы мінулага года. Цяпер яна вядзе акаўнт у TikTok, дзе апісвае ўражанні ад нашай краіны і распавядае пра турыстычныя славутасці. Відэаролікі ў сацсетцы Арына запісвае па-беларуску.

На выхадных яна пабывала ў Міры і Нясвіжы і пасля гэтага расказала пра свае ўражанні. Арына падкрэсліла, што ёй вельмі падабаецца прырода нашай краіны і звярнула ўвагу на алеі і паркі, што акаляюць палац у Нясвіжы і замак у Міры.

«Мая рэцэнзія на Мірскі замак будзе кароткай: гэта самае прыгожае месца, якое я бачыла ў Беларусі. Мне там вельмі спадабалася. Асабліва запомніліся прагулкі па старадаўніх лесвіцах — гэта быў незабыўны атракцыён», — кажа яна.

Апошнія навіны