«Тут яшчэ павінны даплачваць»
- 12.05.2026, 16:00
Беларусаў здзівіў нумар у гатэлі ў Сянне з выглядам на райвыканкам.
Беларуска апублікавала ў TikTok агляд нумара ў гатэлі ў Сянне, заўважыла BGmedia. «Як думаеце, колькі каштуе ноч? Нумар у гатэлі ў Сянне. Затое від з акна на прыгожы горад. Годна)?» — падпісала яна ролік.
Судзячы па кадрах, з плюсаў аказаўся толькі від на будынак мясцовага райвыканкама. Астатняе нагадвала або дэкарацыі да савецкага фільма, або фільм жахаў.
У каментарах некаторыя беларусы не паверылі, што ў нашай краіне можа быць такі гатэль. Іншыя ж пісалі, што трэба радавацца таму, што ў Сянне наогул ёсць гатэль.
«Хоць хтосьці гэта паказаў. Толькі люкс больш-менш. Але туды звычайным людзям няма доступу».
«Тут яшчэ павінны даплачваць».
«Вы чакалі ў Сянне гатэль на 5 зорак? Добра, што ёсць хоць 1 зорка, гэта не курорт, а для камандзіроўкі зойдзе».
«Калі б быў прыватны, даўно ўжо аштрафавалі б або закрылі!»
На інвестпартале ўладаў Беларусі ёсць паведамленне, што ЖКГ Сянна гатовая прадаць гатэль за 150 тысяч долараў.
Дарэчы, гэты гатэль згадваюць не ўпершыню. Улетку 2025 года блогер Павел Пармон начаваў у найгоршых гатэлях Беларусі і дзяліўся ўражаннямі. Быў ён у тым ліку і ў Сянне.
Нумар сапраўды ўразіў хлопца. У прыбіральні ўсё было настолькі сціпла, што складана падабраць словы для апісання. Пад столлю вісела проста лямпачка. Нават туалетнай паперы пашкадавалі — пакінулі для госця невялікі кавалачак. Развяселіла блогера тое, што шпінгалет на дзвярах у стратэгічна важнае месца ёсць з абодвух бакоў.
Затое і цана аказалася смешная — крыху больш за 20 рублёў за ноч.
«Тут яшчэ павінны даплачваць». Беларусы ў шоку ад гатэля ў Сянне з выглядам на райвыканкам — BGmedia
Некаторыя не паверылі, што ў нашай краіне можа быць такі гатэль. Іншыя пісалі, што трэба радавацца таму, што ў Сянне наогул ёсць гатэль.