Расіяне патрапілі ў пастку пад Пакроўскам
- 12.05.2026, 21:16
Украінская абарона знясільвае расійскія войскі.
Расійскія войскі не спыніліся нават падчас так званага «перамір'я», але абвалу ўкраінскай абароны не адбылося. За тры дні акупанты страцілі больш за 2600 вайскоўцаў, прасунуўшыся толькі на лічаныя кіламетры.
Кожны новы накат РФ ператвараецца для яе ў смяротную пастку ЗСУ: рух ёсць, але цана занадта высокая.
Паводле ацэнкі вядомага ўкраінскага ваеннага эксперта Аляксандра Каваленкі, расіяне ціснуць амаль па ўсёй лініі фронту, спрабуюць прашчупваць пазіцыі і ствараць лакальныя праблемы.
— На фронце расійскія войскі за трое сутак страцілі больш за 2600 вайскоўцаў, прасунуўшыся толькі на лічаныя кіламетры. Нягледзячы на вар'яцкі ціск акупантаў на ўсходнім фланзе і пад Пакроўскам, украінская абарона працягвае знясільваць расійскія акупацыйныя войскі, ператвараючы кожны наступ у крывавую пастку, — піша ён.
Вораг мае толькі тактычныя прасоўванні, якія не ператвараюцца ў вялікі прарыў.
Тэмп прасоўвання расійскіх войскаў застаецца мінімальным — прыкладна 1–2 км за суткі. Пры гэтым страты стабільна высокія — амаль па тысячы акупантаў за суткі. Бранятанкавы патэнцыял Расіі даўно знясілены, таму камандаванне кідае наперад людзей без прыкрыцця.