У Маскве загарэўся Крэмль
- 13.05.2026, 7:52
Агонь распаўсюдзіўся на даху аднаго з адміністрацыйных будынкаў.
У Маскве ў ноч з 12 на 13 мая адбыўся пажар на тэрыторыі Крэмля. Аднак гаворка ідзе не пра аб’ект у цэнтры сталіцы РФ, а пра культурна-забаўляльны комплекс «Крэмль у Ізмайлаве» бліжэй да ўскраіны горада.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна
Па словах відавочцаў, якіх цытуюць медыя, пажар успыхнуў увечары 12 мая на тэрыторыі культурна-забаўляльнага комплексу «Крэмль у Ізмайлаве».
Як сцвярджаецца, агонь распаўсюдзіўся на даху аднаго з адміністрацыйных будынкаў. Агульная плошча пажару дасягнула 200 квадратных метраў, пасля чаго полымя павялічылася да 1000 квадратных метраў.
У маскоўскім МНС заявілі, што загарэнне адбылося ў металакаркаснай пабудове на вуліцы Вернісажнай.
Пры гэтым расійскі медыяпраект «Асцярожна, Масква» піша, што, паводле іх дадзеных, пажар пачаўся ў тэхнічным памяшканні квестаў, якое знаходзіцца побач з музейным комплексам. Папярэдне, прычынамі пажару сталі кароткае замыканне і няспраўнасць праводкі.
Згодна з апошняй інфармацыяй, на гэты момант былі выратаваныя 5 чалавек пры пажары на тэрыторыі Крэмля. Да тушэння агню прыцягнутыя больш за 100 чалавек і 30 адзінак тэхнікі.