BE RU EN

Мінздароўе, каментуючы інфармацыю пра хантавірус, расказала пра хамякоў

  • 14.05.2026, 13:59

Чыноўнікі сцвярджаюць, што хвалявацца не варта.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі вырашыла супакоіць насельніцтва з-за інфармацыі пра распаўсюджванне ў свеце хантавіруснай інфекцыі.

Яго ці не галоўны аргумент: «У сувязі з адсутнасцю арэала распаўсюджвання пераносчыка Andes virus — даўгахвостага рысавага хамячка — на тэрыторыі Еўропы і Азіі, у Рэспубліцы Беларусь адсутнічаюць рызыкі фарміравання патэнцыялу для распаўсюджвання інфекцыі».

У выпадку, калі хто-небудзь па няведанні або свядома паспрабуе пранікнуць туды, дзе няма рызык з-за адсутнасці рысавага хамячка, то ў «пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь узмоцнены санітарна-каранцінны кантроль за асобамі, якія прыбываюць».

Калі ж пранікненне ўсё ж адбудзецца, то для гэтага віруса «ўласцівая абмежаваная перадача ад чалавека да чалавека пры вельмі цесным і працяглым кантакце з хворым».

І яшчэ як аргумент — меркаванне СААЗ. А яна «ў цяперашні час ацэньвае рызыку для насельніцтва планеты ад гэтай падзеі як нізкую».

Апошнія навіны