Кястуціс Будрыс: Абмяркоўваць адмену супраць Лукашэнкі няма сэнсу
- 15.05.2026, 10:20
Літва прытрымліваецца агульнай пазіцыі ЕС.
Злучаныя Штаты Амерыкі ўзмацнілі ціск на Літву з патрабаваннем аднавіць транзіт беларускіх угнаенняў. Як піша Delfi.lt, пра гэта ў чацвер заявіў міністр замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс, каментуючы чуткі, што з'явіліся ў мясцовай прэсе напярэдадні.
«Магу сказаць, што так, па гэтай тэме з боку ЗША назіраецца дадатковая актыўнасць», – сказаў міністр.
Нягледзячы на амерыканскі ціск, Вільнюс не збіраецца змяняць сваю пазіцыю. Міністр падкрэсліў, што Літва прытрымліваецца агульнай пазіцыі ЕС – санкцыі супраць Беларусі працягнутыя да лютага 2027 года, і абмяркоўваць іх адмену пакуль няма сэнсу.