BE RU EN

У Слуцкім раёне з дапамогай сачка выратавалі бабра

  • 15.05.2026, 15:46

«Прыгода» здарылася на возеры Рудня.

У Слуцкім раёне ратавальнікі дапамаглі бабру, які заціснуўся ў зліўным шлюзе на возеры Рудня. Пра гэта паведамілі ў МНС.

Самастойна выбрацца жывёла не магла. Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, з дапамогай сачка дасталі спалоханага бабра і вярнулі яго ў звыклае асяроддзе існавання.

Апошнія навіны