Балгарыя сенсацыйна выйграла «Еўрабачанне-2026»
- 17.05.2026, 2:07
Другое месца — у Ізраіля.
Прадстаўніца Балгарыі DARA з песняй «Bangaranga» перамагла на міжнародным песнявым конкурсе «Еўрабачанне-2026», фінал якога прайшоў у Вене ў ноч на 17 мая.
Галоўнымі фаварытамі конкурсу букмекерaры называлі Фінляндыю, якую прадстаўлялі Лінда Лампеніус і Пете Паркконен з песняй «Liekinheitin», а таксама Аўстралію са спявачкай Дэльтай Гудрэм і кампазіцыяй «Eclipse».
Беларусь пяты год запар не брала ўдзел у конкурсе пасля выключэння Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС). Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы не паказвалі «Еўрабачанне», а беларусы не маглі галасаваць.