Спявак з Італіі разрыдаўся на сцэне Еўрабачання 2026
- 17.05.2026, 8:35
Песня Sal Da Vinci стала адным з самых кранальных момантаў вечара.
Вядомы італьянскі спявак Sal Da Vinci, які прадстаўляў сваю краіну ў гранд-фінале Еўрабачання 2026, крануў эўрафанаў сваёй незвычайнай рэакцыяй у фінале выступу.
Песня «Per sempre sì» стала для гледачоў Еўрабачання сапраўднай тэатральнай пастаноўкай. На фоне пачуццёвага спеву артыста разгортвалася вяселле — жаніх рыхтаваўся да сустрэчы з нявестай, маладыя сустракаліся ля алтара і кружыліся ў танцы.
Сама канкурсная песня распавядала гісторыю шляху двух людзей: ад моманту, калі яны былі чужымі адно аднаму, да прамаўлення запаветных клятваў. Пасля дэбюту на сцэне Сан-Рэма кампазіцыя стала вельмі папулярнай у Італіі.
Пасля выканання «Per sempre sì» спявак быў настолькі эмацыйны, што не стрымаў слёз, і гэта трапіла ў трансляцыю Еўрабачання 2026.