BE RU EN

У Беларусь збіраецца старшыня ніжняй палаты парламента Алжыра

  • 18.05.2026, 10:38

Яго чакаюць напрыканцы тыдня.

Прыбыццё ў Беларусь старшыні Нацыянальнага народнага сходу Алжыра (ніжняй палаты парламента) Ібрагіма Бугалі чакаецца напрыканцы гэтага тыдня, вынікае з раскладу на сайце «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі.

У графіку працы «ніжняй палаты» беларускага «парламента» пазначана, што візіт алжырскага палітычнага дзеяча пачнецца 24 мая (нядзеля) і завершваецца 27 мая (серада). Пры гэтым каля дат стаіць пазнака «ўдакладняецца».

Апошнія навіны