СВР Украіны: Крэмль гэта хавае
- 18.05.2026, 12:07
Дадзеныя ўкраінскай разведкі.
У расійскай банкаўскай сістэме фіксуюцца прыкметы сістэмнага крызісу, пры гэтым, як сцвярджаецца, улады РФ пакуль часткова хаваюць яго вонкавыя праявы. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе пракрамлёўскага Цэнтра макраэканамічнага аналізу і кароткатэрміновага прагназавання, на які спасылаецца Служба знешняй разведкі Украіны.
Паводле даных СВР, частка праблемных актываў у расійскіх банках перавысіла 10%. Адзначаецца, што менавіта гэты ўзровень Міжнародны валютны фонд лічыць крытычным парогам пачатку банкаўскага крызісу, пры гэтым паказчык ужо трэці месяц запар застаецца вышэй за гэта значэнне.
Эксперты апісваюць сітуацыю як «латэнтны» крызіс, паколькі пагаршэнне стану сектара, паводле іх ацэнак, маскіруецца за кошт рэструктурызацыі праблемных крэдытаў і высокай часткі дзяржаўных банкаў.
Таксама адзначаецца, што рост ВУП Расіі за апошні год запаволіўся да 0,4%, а аб'ём пратэрмінаванай запазычанасці паміж кампаніямі ўпершыню перавысіў 8 трлн рублёў. Акрамя таго, амаль палова расійскіх прадпрыемстваў заяўляе пра затрымкі плацяжоў як пра адну з ключавых праблем вядзення бізнесу.