BE RU EN

Італьянскі трэнер узначаліў зборную Украіны па футболе

  • 18.05.2026, 12:48

Спецыяліст афіцыйна падпісаў кантракт.

Новым галоўным трэнерам зборнай Украіны па футболе пасля сыходу Сяргея Рэбрава прызначаны італьянскі спецыяліст Андрэа Мальдэра. Такое рашэнне зацвердзіў Выканаўчы камітэт Украінскай асацыяцыі футболу.

Кантракт з 55-гадовым трэнерам разлічаны на два гады з магчымасцю падаўжэння. Для Мальдэры гэта стане першым досведам самастойнай працы на пасадзе галоўнага трэнера. Ён таксама стаў першым замежным наставнікам у гісторыі нацыянальнай каманды Украіны.

Раней Мальдэра ўжо працаваў у трэнерскім штабе зборнай Украіны — з 2016 па 2021 год ён быў асістэнтам Андрэя Шаўчэнкі.

У розныя гады спецыяліст уваходзіў у трэнерскі штаб юнацкай каманды італьянскага «Мілана», займаўся аналітычнай працай у асноўнай камандзе клуба, а таксама быў памочнікам Робэрта Дэ Дзэрбі у англійскім «Брайтане» і французскім «Марсэлі».

Апошнія навіны