У гандлі і грамадскім харчаванні ўзніклі цяжкасці
- 18.05.2026, 13:19
У чым справа?
Беларусы ў студзені — красавіку гэтага года ў сярэднім трацілі ў крамах, гандлёвых цэнтрах і на рынках 31,8 рубля штодня. Годам раней — 28,5 рубля. Гэта вынікае з даных Белстата, заўважыла «Зеркало». Пры гэтым у Беларусі зніжаюцца аптовыя продажы.
Рознічны тавараабарот у студзені — красавіку склаў 34,7 млрд рублёў. У супастаўных цэнах гэта на 6,2% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га.
Пры гэтым аптовы гандаль за першыя чатыры месяцы гэтага года паказаў падзенне — на 2% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025-га.
У грамадскім харчаванні ў студзені — красавіку назіралася падзенне — на 0,6%.