BE RU EN

Лукашэнка: Беларусь дапамагае з пастаўкамі нафтапрадуктаў усёй Расіі

  • 18.05.2026, 15:38

Дыктатар сустрэўся з кіраўніком Свярдлоўскай вобласці РФ.

Адным з перспектыўных напрамкаў для «актывізацыі супрацоўніцтва» Беларусі і Расіі Лукашэнка лічыць нафтаперапрацоўку. Пра гэта, паводле інфармацыі прэс-службы, ён заявіў 18 мая на сустрэчы ў Мінску з кіраўніком Свярдлоўскай вобласці РФ Дзянісам Паслерам.

«Мы маем два мадэрнізаваныя заводы — пасол (Расіі ў Беларусі Барыс Грызлоў — заўв.) гэта добра ведае — і падстаўляем плячо ў любы час, калі гэта патрэбна. Калі ў гэтым плане патрэбна дапамога і падтрымка вашаму рэгіёну, вы паслу скажыце, Барыс Вячаслававіч нас праінфармуе. Будзем старацца вам дапамагчы так, як дапамагаем сёння ўсёй Расіі», — сказаў Лукашэнка.

Апошнія навіны