Трамп назваў поўную вартасць ЗША
- 18.05.2026, 18:17
Прэзідэнт ЗША ацаніў вартасць краіны разам з усімі яе рэсурсамі і прыроднымі славутасцямі.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп заявіў у інтэрв’ю часопісу Fortune, што агульная вартасць Злучаных Штатаў складае сотні трыльёнаў долараў.
Журналісты спыталі ў Трампа, якую суму ён бы прыпісаў агульнай вартасці ЗША разам з усімі іх рэсурсамі і прыроднымі славутасцямі, такімі як Вялікі Каньён.
«Калі палічыць усё разам, атрымаецца нешта накшталт сотняў трыльёнаў долараў», — сказаў кіраўнік дзяржавы.