Колькі каштуе нацыянальнае багацце Беларусі
- 18.05.2026, 20:32
Белстат падлічыў.
Белстат ацаніў нацыянальнае багацце Беларусі. Пра гэта тэлеканалу СТВ паведаміла старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі Іна Мядзведзева.
Іншымі словамі, спецыялісты склалі баланс актываў і пасіваў таго, чым валодае краіна.
Кіраўніца Белстата агучыла лічбы: на канец 2023 года гэты паказчык склаў больш за 1,6 трлн бел. рублёў.
Белстат, як расказала яго кіраўніца, штогод распрацоўвае новыя паказчыкі. Так, ведамства ўвяло паказчык IV тэхналагічнага ўкладу, які прадугледжвае выкарыстанне ў вытворчасці ШІ, высокахуткаснага інтэрнэту і г.д. Па выніках 2024 года ўдзельная вага такіх прадпрыемстваў склала больш за 45%.
Акрамя таго, падлічаны ўклад крэатыўнай эканомікі ў ВУП. Гэта значыць тое, што ствараецца інтэлектам і творчасцю людзей, патлумачыла Мядзведзева, аднёсшы да гэтай сферы ІТ, дызайн, культуру і мастацтва. Удзельная вага крэатыўнай эканомікі ў структуры ВУП краіны склала 5%.
«Гэтыя даныя сведчаць пра змяненне структуры эканомікі на карысць эканомікі ведаў», – пракаментавала яна.