У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон
- 19.05.2026, 0:59
Гэта адбылося на поўдзень ад Глыбокага.
Як стала вядома «Нашай Ніве», 17 мая на тэрыторыі Беларусі ўпаў баявы дрон. Відаць, ён не выбухнуў сам, а сілавікі падарвалі яго на месцы. Гэта адбылося на поўдзень ад Глыбокага.
Афіцыйныя структуры пра інцыдэнт не паведамлялі.
Гэта ўжо не першы выпадак залёту і падзення баявых дронаў у Беларусі. Праз закрытасць інфармацыі невядома, дрон якой краіны заляцеў у Беларусь гэтым разам.
Расія выкарыстоўвала паветраную прастору Беларусі для атакаў па Украіне.
Украінцы змагаюцца з атакамі дронаў па-рознаму, у тым ліку электроннымі сродкамі, у выніку чаго расійскія дроны часам збіваюцца з курсу і адвольна змяняюць траекторыю, часам апынаючыся ў Беларусі.
Падобныя меры прымяняюць і расіяне.