Расіяне збілі свой верталёт?
- 19.05.2026, 8:34
Экіпаж, верагодна, загінуў.
Расійская ваенная авіяцыя, меркавана, зноў панесла страты. Афіцыйных каментароў ад Мінабароны РФ і дзяржаўных СМІ наконт гэтага пакуль не паступала, аднак інфармацыя пра інцыдэнт з'явілася ў расійскіх Z-каналах.
Аб магчымым знішчэнні паветранага судна ўвечары 18 мая паведаміў расійскі ваенны лётчык, які вядзе канал Helicopterpilot, піша «Диалог».
Падрабязнасцей здарэння на дадзены момант надзвычай мала. Паводле папярэдняй інфармацыі, можа ісці пра выпадак так званага «сяброўскага агню» — паражэнне борта ўласнымі сіламі.
Згодна з апублікаванымі звесткамі, экіпаж, верагодна, загінуў. Аўтары паведамлення выказалі спачуванні, адзначыўшы: «Папярэдне. Чарговы раз. Хлопцам вечнага палёту».