BE RU EN

У Пецярбургу перастаў працаваць мабільны інтэрнэт

  • 19.05.2026, 10:16

Раней такія збоі папярэднічалі атакам БПЛА.

Гэта вынікае з дадзеных сэрвісу Downdetector, які фіксуе скаргі карыстальнікаў. Перабоі пачаліся каля васьмі раніцы. Жыхары Пецярбурга пішуць, што ў горадзе адкрываюцца толькі сайты з «белых спісаў» і не працуюць мэсэнджары.

Выданне «Бумага» адзначае, што звычайна інтэрнэт знікае з-за рэжыму небяспекі БПЛА, але яго пакуль не абвяшчалі. У той жа час гэтай вясной ужо былі выпадкі, калі адключэнні інтэрнэту адбываліся да таго, як улады выпускалі папярэджанні аб атаках.

Апошнія навіны