У Беларусі — нашэсце хрушчоў
- 19.05.2026, 11:02
У сацсетках публікуюць уражальныя відэа.
Беларусы ў TikTok паказалі нашэсце хрушчоў у розных рэгіёнах краіны, піша «Зеркало».
Карыстальнік Улад апублікаваў вячэрняе відэа з трасы М1, якая ідзе з Брэста да мяжы з Расіяй, дзе хрушчы «бомбардзіруюць» лабавое шкло ягонай машыны.
Карыстальніца Ірына апублікавала відэа са свайго зямельнага ўчастка, дзе настрасла з маленькага дуба паўвядра хрушчоў. Рэгіён жанчына не пазначыла.
У Оршы таксама нашэсце гэтых вясновых насякомых — відэа з імі апублікаваў мясцовы жыхар.
У каментарыях да відэа карыстальнікі дзеляцца сваімі назіраннямі:
— «У суботу ехала па той жа трасе, толькі ў раёне Дзяржынска. Таксама была атакаваная», — Таня.
— «О, у нас у Карэліцкім раёне таксама шмат», — katya_se_studio.
— «У Магілёве нейкае проста нашэсце сёлета. Жах», — Two peaches.
— «Віцебск, у нас у прыватным сектары іх цьма, асабліва вечарамі», — yuliya0506_.
— «Магілёўская вобласць, сёлета прыход хрушчыкаў», — Наташа Кравченко323.
— «Салігорск, удзень сядзяць на маліне, абрыкосах, плетістых ружах, жруць, а ўвечары носяцца, верхавінкі бяроз ужо лысыя, жах у гэтым годзе!» — Зоя Александровна.