У Салігорскім раёне дзяўчына пасля сваркі з хлопцам выкрала грузавік
- 19.05.2026, 12:07
Далёка з'ехаць не атрымалася.
У Салігорскім раёне 26-гадовая дзяўчына пасля сваркі з хлопцам вырашыла паехаць дадому. Зрабіць гэта яна паспрабавала на ўкрадзеным грузавіку, але паездка аказалася карацейшай, чым планавалася. Дарэчы, дзяўчына была нецвярозая.
На тэрыторыі адной з арганізацый яна заўважыла прыпаркаваны грузавік. Вадзіцель пакінуў ключы ў замку запальвання, і дзяўчына вырашыла скарыстацца гэтым. Яна села ў кабіну, завяла аўтамабіль і ўрэзалася ў шлагбаум. Вось і ўся паездка.
— Узбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 214 (замах на ўгон) КК. Акрамя таго, дзяўчыне пагражае штраф у 200 базавых велічынь за кіраванне ў стане ап'янення, а таксама выдаткі на рамонт шлагбаума, — паведамляе міліцыя Мінскай вобласці.