BE RU EN

Украіна зламала ўраўненне вайны

  • Леанід Невзлін
  • 19.05.2026, 13:16

Свет доўга рыхтаваўся да войнаў мінулага.

Украіна, магчыма, ужо змяніла саму прыроду сучаснай вайны. Вельмі раю артыкул Jerusalem Post.

Украіна не магла ваваць з Расіяй сіметрычна — колькасцю танкаў, самалётаў або ракет. Таму краіна паспрабавала разбурыць самае ўраўненне, паводле якога ў вайне на знясіленне звычайна перамагае бок з большым бюджэтам і больш магутнай прамысловай базай. Адказам сталі масавыя танныя дроны, размеркаваная інжынерная экасістэма, хуткасць адаптацыі і фактычная «дэмакратызацыя» вайсковых тэхналогій.

За некалькі гадоў Украіна ператварылася ў жывую лабараторыю вайны XXI стагоддзя. FPV-дрон коштам у сотні долараў цяпер здольны знішчаць тэхніку коштам у мільёны. Валантэрскія майстэрні, невялікія тэхналагічныя каманды і франтавыя інжынеры пачалі ўплываць на поле бою мацней, чым традыцыйныя абаронныя карпарацыі.

І гэта, верагодна, толькі пачатак. Наступны этап — аўтаномныя сістэмы: дроны-перахопнікі, робатызаваныя наземныя платформы, AI-дапаможнае цэлеўказанне, паўаўтаматычная, а затым і аўтаматычная СПА.

Свет доўга рыхтаваўся да войнаў мінулага: краіны выраблялі высокатэхналагічныя платформы, размяркоўвалі гіганцкія бюджэты, а цыклы мадэрнізацыі заставаліся павольнымі. Але будучыня можа аказацца значна больш таннай, масавай, гнуткай і тэхналагічна размеркаванай.

Дроны зусім не з’яўляюцца «цуда-зброяй». Яны не адмяняюць артылерыю, лагістыку, пяхоту або прамысловасць. Але яны радыкальна мяняюць эканоміку вайны і цану памылкі на полі бою. Менавіта таму досвед Украіны цяпер вывучаюць практычна ўсе арміі свету.

Леанід Невзлін, Telegram

Апошнія навіны