Масквічы шукаюць наводчыкаў ЗСУ з ліхтарыкамі
- Аляксандра Архіпава
- 19.05.2026, 14:17
У маскоўскіх чатах распаўсюджваюцца фота вокнаў з фіялетавым святлом.
Масква і Падмаскоўе працягваюць адказваць на налёт дронаў гарадскімі легендамі пра ўнутраных ворагаў.
За чатыры гады вайны было прыкладзена шмат высілкаў, каб вайна Маскву не кранала. Рэальнасць рэзка змянілася, і пра гэта сведчыць выдатны жарт:
«Сабянін: Масква можа ўвесці санкцыі супраць Расіі, калі тая працягне ўцягваць яе ў свае ваенныя разборкі»
Масквічы і далей не вераць, што іх — ІХ — дамы магла абстрэліць Украіна, а наша СПА не спрацавала. Як такое магчыма? Значна прасцей патлумачыць гэта тым, што справа не ў дрэннай СПА, а ў тым, што ёсць унутраныя ворагі з цягаю да самагубства, якія наводзяць дроны на свой дом.
Так нараджаецца легенда: у маскоўскіх чатыках распаўсюджваюцца фатаграфіі вокнаў з фіялетавым святлом. Нібыта гэта доказ наводчыкаў. Няшчасныя садоўнікі, якім святло патрэбнае для раслін. Бедныя вэбкамшчыкі. Цяпер яны — не работнікі сэкс-індустрыі, а наводчыкі дронаў.
Да фатаграфіі вокнаў прыкладаецца вось такі тэкст:
«Масква і іншыя гарады рф. Вось такое фіялетавае святло ў кватэры — гэта метка для навядзення дрона ЗСУ. Менавіта такое святло было ў доме майго сябра, куды ўчора трапіў дрон. Бачыце такое — тэлефануйце ў паліцыю, а лепей не марнуйце час і самі нейтралізуйце нацысцкага наводчыка».
P.S. Сюжэт з’яўляўся ад самага пачатку вайны, але не быў такі інтэнсіўны. А цяпер вялікі ўсплёск. Сам сюжэт, вядома, — перайначаная страшылка 1941 года пра ворагаў, якія прывабліваюць нямецкія бамбардзіроўшчыкі парушэннем святломаскіроўкі.
Аляксандра Архіпава, Telegram