ЗСУ паразілі аб’екты расійскай «нафтавай галіны» ў Яраслаўлі і Ніжагародскай вобласці
- 19.05.2026, 14:29
Пачаліся пажары.
Сілы абароны Украіны нанеслі ўдары па НПЗ «Лукойл-Ніжагароднафтааргсінтэз» і НПС «Яраслаўль-3».
Пра гэта паведаміў Генеральны штаб ЗСУ.
Паводле яго звестак, 18 мая падраздзяленні Сіл абароны паразілі нафтаперапрацоўчы завод «Лукойл-Ніжагароднафтааргсінтэз» у горадзе Кстове Ніжагародскай вобласці. На тэрыторыі прадпрыемства зафіксаваны пажар, маштабы пашкоджанняў удакладняюцца.
У Генштабе падкрэслілі, што «Лукойл-Ніжагароднафтааргсінтэз» з’яўляецца адным з найбуйнейшых нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў Расіі. Яго магутнасць складае каля 17 мільёнаў тон нафты на год. Завод выпускае бензін, дызельнае і авіяцыйнае паліва, якое выкарыстоўваецца для забеспячэння расійскіх акупацыйных сіл.
Акрамя таго, 19 мая быў нанесены ўдар па нафтаперапампоўвальнай станцыі «Яраслаўль-3», якая знаходзіцца ў раёне пасёлка Семібратава Яраслаўскай вобласці. Інфармацыя пра ступень пашкоджанняў удакладняецца.
Раніцай 19 мая Яраслаўль падвергся атацы беспілотнікаў.