У Маскве будуць палаць офісы
- Віталій Шапран
- 19.05.2026, 17:03
ЦБР, Сбербанк і ЛУКОЙЛ могуць стаць законнымі мэтамі ЗСУ.
У гэтай навіне выдатна ўсё:
Па-першае, гэта прызнанне няздольнасці расійскай СПА абараніць неба;
Па-другое, гэта ўжо другі крок да стварэння прыватных армій па тыпу Вагнера. Што з гэтага атрымаецца і як Сбербанк РФ будзе ваяваць з ЦБР, калі Грэфу не спадабаюцца праверкі ЦБР, мы можам толькі прагназаваць;
Па-трэцяе, ЦБР, Сбербанк РФ і ЛУКОЙЛ адразу пасля прыняцця законаў у Думе і іх падпісання пуціным становяцца абсалютна законнымі мэтамі для ЗСУ, бо іх можна будзе афіцыйна ідэнтыфікаваць як узброеныя фармаванні РФ.
Таму з нецярпеннем чакаю, як будуць палаць офісы ЦБР і Сбера ў Маскве і па ўсёй РФ. Улічваючы статыстыку па крэдытным рынку Расіі, простыя расіяне такім трапленням будуць толькі рады.
Віталій Шапран, Facebook